«Басовішча-2010» адбылося! Усё, як звычайна: музыка, піва, намёты. Горш ня стала - стала крыху інакш.
Намётавае мястэчка перанесьлі крыху далей: месца нармальнае, ўсё блізка, побач барчык з нармальным асартыментам, але з-за адсутнасьці ценю зраніцы было немагчыма ў намётах - сапраўдная лазьня.
Вярнуўся конкурс: нармальная падборка зь пяці гуртоў.
( Read more... )
Зацягнуўся мой аповед пра мінулае «Басовішча». Таму вечар першага дню і ўвесь другі ўцісну ў апошнюю частку. На жаль, на Neuro Dubel здохлі ўжо ўсе акумулятары, таму шэраг цікавых кадраў ня трапілі ў мой аб'ектыў. Тым ня менш…
Учора было не да пісаніны, таму абяцаныя ўражаньні пра конкурс толькі зараз. Я, напэўна, шмат паўтару таго, што казаў ужо ў інтэрвію BelSat і «Радыё Рацыя», але, верагодна, ніхто гэтага і ня чуў :)
Басовішча горш ня стала за апошнія некалькі гадоў. Яно ўпэўнена трымаецца на адным і тым жа ўзроўні - старыя праблемы як былі так і застаюцца. Не рэгрэс, але і прагрэсу няшмат. З новага - нармальнае аздабленьне сцэны, зручныя брасьлеты для тых, хто жыве ў намётавым мястэчку, новыя ўказальнікі на дарогах у стылі лягатыпу. Гук і сьвятло, піва і
( Read more... )
Я ўжо ў Менску, жывы-амаль-здаровы з неверагоднай колькасьцю ўражаньняў ад «Басовішча-2008». Большасьць зь іх зьвязана нават не з самім фэстам, а з тым, як мы туды і назад дабіраліся. Таму ў першай частцы толькі пра гэта.
Тры пераможцы конкурсу ужо вядомыя, але дакладна абвесьцяць увечары. Такiм чынам Шпiталь, Глюкi i Tlusta Lusta мусяць сыграць на Басовiшчы сёньня а 21-ай.
А увогуле Басы атрымлiваюцца не благiя - я чакау горшага :-)