Басовішча-2010

Jul 18, 2010 21:59

«Басовішча-2010» адбылося! Усё, як звычайна: музыка, піва, намёты. Горш ня стала - стала крыху інакш.
  • Намётавае мястэчка перанесьлі крыху далей: месца нармальнае, ўсё блізка, побач барчык з нармальным асартыментам, але з-за адсутнасьці ценю зраніцы было немагчыма ў намётах - сапраўдная лазьня.
  • Вярнуўся конкурс: нармальная падборка зь пяці гуртоў. Вядома ж, адслухаў усіх - сябр журы як ніяк. Перамог самы варты гурт на бягучы момант - Akute.
  • Астатні камплект гуртоў добры. Зьмена фармату? Расейскамоўныя гурты? Дык іх усяго два было («Ляпис Трубецкой» і «Аддис Абеба») ды й таксама гралі беларускамоўныя песьні. Разнастайнасьці дадалі Gurzuf, Re1ikt, ўсё тая ж «Аддис Абеба» - так нават цікавей. Вось палякі ня вельмі запомніліся. Хацелася б убачыць Coma ці Big Cyc, а яшчэ лепш Myslovitz - думаю і людзей разы ў два болей было б адразу. Хаця ў гэтым годзе ўсё адно звычайная колькасьць публікі, нават не сказаў бы, што беларусаў стала меней, ня гледзячы на адсутнасьць бясплатных візаў.
  • На адным канцэрце Myslovitz пару гадоў таму ўпэўніўся, што польская ахова можа рабіць сапраўдны беспредел. На «басах» пакуль такога няма, але з кожным годам ахова ўсё больш борзая і надакучлівая.
  • Хто сказаў, што за сцэнай не бухалі? Бухалі (нават некаторыя быццам бы непітушчыя) і ня толькі :)
  • Мерча стала больш і разнастайнага. Яшчэ і на сцэне нацягнулі фірмовы фон - фоткі павінны хоць адрозьнівацца ад папярэдніх гадоў.
Карацей, нагналі паніку, але ўсё адбылося і на нармальным узроўні. Некаторыя фэсты нават другі год запар ня могуць правесьці, ня тое каб 21 раз…

basowiszcza

Previous post Next post
Up