“З якой вёскі? Я гарадcкая!”

Feb 26, 2009 10:11

2001 год. Спрабую арганізаваць у Барысаве выставу твораў мастака Алеся Пушкіна. Узгадняем з Алесем у новай намесьніцы мясцовага “вэртыкальнага”, якае курыруе ў тым ліку і пытаньні нейкай культуры, Валянціны Мікалаеўны Шутко магчымасьці прадастаўленьня памяшканьня пад выставу. Гжэчна прапануе падыйсьці празь некалькі дзён. Відаць, спатрэбіўся час на высьвятленьне, наколькі Пушкін палітычна надзейны творца.

Прыходзім празь некалькі дзён. У вачах Шутко каменная незадаволенасьць: “Ну, зачем вам эта политика? И белорусский я тоже знаю! Я родилась в деревне. Малявалі б цвяты, поле, прыроду. Навошта вам гэта палітыка?”




Здымак Аляксандра Зянкова (с)

2008 год. Завяраю подпісы на “парляманцкіх выбарах” у намесьніцы мясцовага “вэртыкальнага”, якая курыруе пытаньні ў тым ліку нейкай ідэалёгіі, Валянціны Мікалаеўны Шутко. Раптам пачынае гаварыць са мной па-беларуску. Раблю камплімэнт, кажу, мова ў вас добрая, жывая, ад каранёў, вы ж зь вёскі родам. Шутко: “З якой вёскі? Я гарадcкая!”.

...Нарадзілася чыноўніца ў вёсцы Юшкевічы Барысаўскага раёну, правяла там маладыя і юныя гады.




Чэрвень 2008 году. Алесь Пушкін піша партрэт Дамінікі

мова, калякультурнае, віетнамабад, сильнопроцветающая, Алесь Пушкін, што гэта?, палітыка (?), маразм

Previous post Next post
Up