Jun 02, 2015 16:59
праз акіян на ільдзіне
плыве
маманцёнак Дзіма
ня ведаў што маманты вымерлі
хімеры лятуць па перыметру
ў нябёсах маланкі гукаюць
і маманты ціха знікаюць
ды цераз гальфстрымы з мэйнстрымамі
па хвалях плыве немагчымае
дзіця знойдзе матку і гэта
як сон што ратуе паў-света
вершы,
паэзія