***

Jun 02, 2015 16:57


Што хутаеш нос у шалік,
што вочы ўвагнуў у дол?
Здароў, дарагі маскалік,
сядай за сяброўскі стол!
Тут цела маё і косці,
і нервы - на розны смак;
з прыправай ядронай злосці,
але ўсё ядома, так.
Ніякай бяды-атруты!
Папросту дайшло ў журбе,
што часам, каб быць пачутым,
патрэбна аддаць сабе.
Бо йнакш да труны, да пенсій
не вылезем з тых турбот -
і ў гэтым прыватным сэнсе
мы праўда адзін народ.

вершы, паэзія

Previous post Next post
Up