гульні

Jan 15, 2013 16:50

Што ж, калі не застаецца, каму ныць нікога інтымна-душэўна блізкага (то забылі, то пакрыўдзіліся, то з'ехалі)... Гэта добрая нагода стаць больш моцнай.
Паступова пачынаюць вымалёўвацца планы і перспектывы на вясну-пачатак лета. Цікавыя. Паглядзім, што атрымаецца. Праўда, змена працы ізноў адкладаецца.
Усё ж пакалядавала разок, але зноўку не трапіла на Жаніцьбу Цярэшкі. Фаталь, і невядома, ці таму, што дасюль не зрабіла сабе прыстойны строй, а ўсё пазычаюся, ці таму, што "не мой спарыш". Нябёсы толькі ведаюць.
Разбірала выграбенае з антрасоляў. Дзіцячыя гульні... Лялькі... Кніжкі, малюнкі з якіх памятаю дагэтуль, цудоўныя, геніяльныя кніжкі для дзетак розных краін свету без разбору, з падранымі вокладкамі і пахам пылу. Кніжкі не аддам нікому. Прынамсі не зараз. Лялькі... Не магу проста ўзяць ды выкінуць! Адна - з пафарбаванымі валасамі, другая - з размаляванымі павекамі, пластмасавыя, несучасныя, я памятаю іх імёны і лёсы, у іх ёсць вочы, а значыць - душа. Мо каму трэба? Штук пяць, некаторыя амаль ў прыстойным выглядзе, і тая, што з размаляванымі павекамі (Каця) кажа нешта кшталту "мааааа(ма)" )

успамінкі, мая норка, асабістае, сябры, аддамо

Previous post Next post
Up