Дачакалася

Dec 13, 2012 17:53

Сьнег. Кладзецца, ахінае, абдымае, пухнаты, песціць. Чым яго больш - тым святлей на душы, чысцей у думках, тым мякчэй праблемы. Няма, няма іх - ёсць цяжкасці. Хутка Каляды, і Сонейка народзіцца новае, і кожны дзень мы будзем на крок бліжэй да Вясны, на крок па шчыльна ўтаптанай, акуратнай сцяжынцы ў белым-белым, мяккім-мяккім сьнезе... Я перажыла гэтую восень. Засталіся яе непрыбраныя сляды, невырашаныя пытанні, але іх засыпае сьнег.

А маці сказала, што пасля аварыі даравала майму бацьку і сваёй маці, адпусціла крыўду, якую насіла ўсё жыццё. Гэта найлепшае, што я чула за апошні неабдымы перыяд часу. 

мая норка, што такое шчасце?, асабістае, вечныя цэннасці, дык вось як!

Previous post Next post
Up