Натхніў адзін дзіўны чалавек

Apr 18, 2012 22:53


Ты носіш сваё сонца з сабой
У кішэньцы пацёртых джынсаў,
Зацята верыш, што ўсё ёсць любоў,
Пакуль каханне ідзе да іншых.

Шлях на працу й назад, у сутонні дні,
Вечарыны зрэдку, пусты канцатыдзень
Сяброў ды сябровак глынае плынь
Пацяплее да лета, нешта новае ўзыйдзе

Толькі ў снах - трасы, трасы,
Гарады як каханкі,
Знітаваныя пасам,
Што парве сонны ранак.

асабістае, бясконцы шлях і шум дарог, дзэн, мае

Previous post Next post
Up