пост-пост

May 04, 2012 09:07

Так. Прайшла мая феерычная (першая!) камандыроўка ў Глыбокае, з якой я вярталася канешне ж спынам. Прамінула і вандроўка ў Літву. Я здзейсніла мрою -- акунулася ў Балтыйскае мора, такое ледзяное і такое Мора, зараз мне дзіка баліць горла і які ўжо дзень няма голасу. Але ні пра што не шкадую. Спадабалася Клайпеда. І зноўку Вільня. Выпадкова трапілі на трэньку па ірладскіх танцах (па-літоўску!))), натхнілася. І вяртанне дадому. І цудоўнае веданне, што цябе чакаюць -- і не важна, што гэта бесперспектыўняк. Я вучуся жыць момантам, чароўным імгненнем. І ні пра што не шкадаваць. Эмацыйны стан усё больш выроўніваецца, і наваколле -- усё больш прыгажэе!  Вучуся радавацца дробязям, філасофскі ставіцца да абломаў і чужых істэрык, а смутак -- гнаць, гнаць. Я адчынена для стасавання. Праўда, зараз трэба шмат адпрацоўваць, але гэта ў нечым нават прыемна. Хочацца гуляць па садах у квецці, пішыце мне, я буду рада!

жаноцкае, бясконцы шлях і шум дарог, дзэн

Previous post Next post
Up