Apr 01, 2012 12:26
Зімовая казка на Гуканні вясны). Усё выглядала так, як чакаеш, думаючы пра зіму - чароўна, пухната, бела, густа, ціхмяна. Знутры нешта поўніцца, расце і выліваецца падзякай свету. Зачаравання дадавала разуменне, што зараз вясна, што гэта апошні зімовы цуд, і так сыходзіць - годна, а далей будзе тоькі цяплей, лепш, святлей. Вакол - белыя дрэвы, пупышкі на бузіне, нялішнія людзі, музыка пад настрой, дзівосныя інструмены, смешны пацучок, сябры, глінтвейн, светлыя позіркі, успаміны і разуменні. Шчырае такое свята атрымалася! Дзякуй тым, хто гэта робіць.
Пасля выключна для мяне - пагулянка з сабакамі (выдатныя суразмоўцы, дарэчы!) і афтэрпаці з выпадковымі тралейбуснымі знаёмцамі. Будыст у касухе, развагі пра наканаванасць, выбар, рэлігіі пад халоднае піва ў раёне, які вечна прыносіць мне нешта цікавае. Як у юнацтве). Напэўна, маё жыццё ўвайшло ў колею выпадковых сустрэч без працягу. Прывітанне ад Вершніка.
дык вось як!,
дзэн,
імпрэзы,
субкультуры,
гляджу навокал