Енчу

Jul 19, 2012 12:42

Раней не разумела людзей, якія перад тым як пачать карыстацца кампутарам хадзілі на нейкія курсы, вучыліся. Па мне дык метад тыка лепшыя курсы. А цяпер сама енчу: "Божухна, мне б спачатку нейкія курсы прайсці..." бо з'явілася магчымасць уладкавацца (афіцыйна) на добрую працу. Аднак я не ведаю ці здолею вытрымаць хаця бы выпрабавальныя два тыдні, бо сфера дзейнасці кампаніі не проста новая, а зусім невядомая, як тэра інкогніта. А трэба ж званіць ды з людзмі гаварыць, а тыя ж людзі думаюць, што я нешта ведаю...

Вядома ж, ёсць чалавек, што дапамагае навучыцца, праста пакуль я толькі даведваюся, як многа не ведаю і не ўмею... а першы тыдзень ужо мінае і безвынікова з майго боку.

Ну вось, паныла і лягчэй стала. Пайду...

мае страднанія, жыццё, я

Previous post Next post
Up