У парку

Jul 17, 2012 12:49

На дзень незалежнасці у горадзе было ціха і пуста. Усе святочныя мерапрыемствы ў гэтым годзе праводзіліся "на Лядовым", таму мы вырашылі прагуляцца з дзецьмі ў дзіцячы парк. Даволі ўтульнае месцейка аказалася, шмат ценю ад дрэваў, фантанчык, арэлі, цалкам драўляны казачны гарадок, забарона на паленне. Адзінае, што псавала агульнае ўражанне ад парку - рускі поп-шансон, што голасна, на ўвесь парк, гучаў з дынамікаў. Лепей бы штосьці дзіцячае паставілі.

Мацей набегаўся, налазіўся, накатаўся, троху расчараваўся з недазволу катацца на "дарослых" для яго арэлях і прысеў адпачыць хвілыны на тры.



Мацей спрабуе надзьмуць мыльную бурбалку.

лета, бурбалкі, дзеці

Previous post Next post
Up