Лісты з вёскі ))

May 08, 2010 14:13

Сяжду ў вёсцы, слухаю салаўёў. Яны пяюць удзень і ўначы, здаецца, што ні ядуць, ні спяць - толькі пяюць. Прыгожа і рамантычна. Гэта не гламурная рамантыка ружовых сэрцайкаў. Гэта рамантыка свежага паветра, першай зелені, квітнеючай пахучай чаромхі і цюльпанаў. А цюльпаны! Гэта ж зарад пазітыву - яркая чырвань (аж у вачах зіхаціць) на чорна-шэрай зямлі.

Гуляю па вёсцы, слухаю салаўёў. Учора завітала на Старасельскую вуліцу. (Тут іх усяго дзве, наша Юбілейная). На Старасельскай раней жыла баба Яня. Да яе я некалькі разоў з мамай хадзіла за малаком. Нармалёвая вясковая вулачка была, хаткі насупраць адна адной стаялі, хлявы, сараі, гароды. Усё як мае быць. Цяпер там па баках разваліны ці пустэча, а сама вуліца парасла імхом ды травой.Баба Яня памерла, у яе хаце жыла дачка з сябрам, неяк узімку яны згарэлі разам з домамі. Пабаялася ехаць да канца, хаця дарога была даволі роўная для майго вазка...

Першы год тут маю доступ у інтэрнэт. Усталявалі белтэлекомаўскі тэрмінал для бесправоднага FWTbyfly, які марудна, глючна, але працуе і я рада.)) 

салаўі, byfly, я, інтэрнэт

Previous post Next post
Up