Да дня Перамогі (сямейнае)

May 09, 2010 14:48

Я ў дзяцінстве саромелася мінулага свайго дзеда Кірыла Кузміча Афоніна, т.б. ягоных зусім не гераічна-патрыятычных паводзін у гады Вялікай Айчыннай вайны. Калі яна пачалась дзеду было 38 год і яго адразу ж мабілізавалі .  Трапіўшы на фронт, агледзеўшыся дзед зразумеў, што апынуўся ў мясарубцы (ягоныя словы) і вырашыў ратавацца. Ратавацца дапамаглі акторскія здольнасць, што былі ва ўсіх братоў Афоніных, нездарма ж сярэдні з іх кінуў сялянскае жыццё, жонку і дачку ды падаўся ў акторы.  Дзед на прыстойным  майстэрскім узроўні стварыў вобраз сляпога і яму паверыла высокая камісія. Нават суправаджальніка да дому далі. А дома ён даведаўся, што суседка атрымала пяць пахаронак, адну за адной, на ўсіх сваіх сыноў. 
Праз год ці трохі болей, калі з іхняй вёскі выбілі немцаў дзед зноўку трапіў у армію, але не  на фронт. Спачатку канваіраваў пленных, потым служыў кухарам у штабнога палкоўніка. Таму жонка не давала жыцця за адсутнасці баявых узнагарод. Але і палкоўнік, і кухар разумелі, што за ўзнагароды трэба плаціць крывёй, а то і жыццём… Так абышліся.
Трошкі  бліжэй па ўяўленню як правільна абараняць радзіму было мне мінулае бабулі Ніны Паўлаўны Крукоўскай.  Адразу пасля акупацыі Бабруйска яна трапіла да пратызан. Не думаю, што  гэта было надта адрганізаваная партызанка, хутчэй пэўная частка ваенных ды іх сямей з гарадскога гарнізону, а таксама мясцовыя актывісты, што не паспелі эвакуявацца беглі ў лес ад немцаў. З імі бегла і бабуля. Праўда правільнасть гэтай партызанкі ў маіх вачах сапсаваў адзін жахлівы выпадак. Там была жанчына з двумя немаўлятамі да паўгода ўзростам. Яны ўвесь час плакалі, а мо і не ўвесь час, але плакалі і камандзір прыказаў іх прыдушыць.  Гэтыя дзеці насамрэч маглі выдаць фашыстам усіх дарослых, што хаваліся ад іх у лесе…  Потым бабуля вярнулася ў горад, уладкавалася ў нямецкі шпіталь санітаркай і адтуль перадавала ў лес бінты, вату, лекі.  Так яна і дачакалася вызвалення Бабруйска,  сустрэла дзеда, а ў кастрычніку 1945 нарадзілася мая мама.
Пра дзень перамогі бабуля гаварыла так: “У гэты дзень людзі смяяліся і плакалі. І на зразумела, чаго было больш слез ці усмешак.”  Са святам!

сям'я, успаміны, дзень Перамогі

Previous post Next post
Up