Гісторыі пра Аленку

Jan 27, 2014 00:52

Як і абяцала, паціху выкладаю старыя запісы з фб.

***
Аленцы лянотна чытаць доўгія словы. Звычайна яна спрабуе ўгадаць іх зь першых двух-трох літар. Пераважна не атрымліваецца:)

Сёньня ў мэтро:

- Мама, а што такое “прикольный возраст”?
- То бок?
- Вунь на шкле напісана: “Места для людей прикольного возраста”.

***
Аленка старанна пачынае раскладаць фатэль-ложак. Падыходзіць Андрэй:

- Добра, што ты такая дапаможная, але давай далей я буду.

- Я не дапаможная, я самаробная. Гэта мой ложак і я сама яго раскладаю.

***
Забіраючы Аленку са школы, расказала, што замовіла лямпу з авечкамі, якую прывязуць заўтра, а зараз трэба зайсьці ў “Гаспадыню” і купіць ёй настольную лямпу.

- Але, мама! - абурана залямантавала малая (кожную спрэчку яна пачынае з “але” і я часам шкадую, што мы як так назвалі). - Навошта нам ісьці ў краму?! Ты жа толькі што сказала, што нам яе прывязуць!

- Я сказала, што нам прывязуць лямпу на столь, а нам яшчэ трэба настольная! - ня менш гістэрычна крыкнула я…

… І раптам нам стала весела:)

*

каб не забыць, згадалася, лінгвістычнае

Previous post Next post
Up