Feb 01, 2014 00:55
Сталася так, што мы з Аленкай сёньня трапілі на Translations. Дзякуючы добрым людзям і яе, аленчынай, упартасьці. Вось захацелася ёй, і ўсё тут. Сумленна адседзела 2 гадзіны 45 хвілін, а па дарозе дамой мы зладзілі разбор палётаў. “Цікава, - кажа, - было, толькі вельмі сумна, і мне не падабаецца, што страшна скончылася”. Стала я ёй тлумачыць, што ёсьць спэктаклі забаўляльныя, а ёсьць такія, якія ўзрушаюць і прымушаюць задумацца… Памаўчалі... “Я, - кажа, - задумалася, і прыдумала, што нельга выходзіць замуж за чалавека з чужой мовай”...
*
каб не забыць,
зачапіла