ПАХОДЖАННЕ: Таскана
Выхад: 4-6 порцый
Інгрэдыенты:
• 1 вытрыбушаны трус,
• 1 л чырвонага віна,
• 300 г памідораў,
• 2 галоўкі рэпчатай цыбулі,
• 2 морквы,
• 1 зубчык часнаку,
• 1 хвосцік салеры,
• 4 ягады ядлоўца,
• 1 гваздзік,
• аліўкавы алей,
• соль,
• перац.
Для салодкага соусу:
• 70 г цукру,
• 120 г кедравых арэшкаў,
• 90 г разынак,
• 60 г цукатаў,
• 40 г цёмнага шакаладу,
• воцат,
• соль,
• перац.
Спосаб прыгатавання:
Змяшаць у місцы 1 цыбуліну, вычышчаную і нарэзаную на чвэртачкі, 1 вычышчаную моркву, кавалачкі салеры, ягады ядлоўца, цвічку, чатыры гарошыны перцу і шклянку віна. Пакласці труса і марынаваць на працягу 12 гадзін. Зліць марынад, абсушыць труса і разрэзаць яго на кавалкі. Абсмажыць труса ў аліўкавым алеі з зубчыкам часнаку ў сатэйніку на працягу некалькіх хвілін. Выняць труса і часнок.
Ачысціць і нарэзаць пакінутую цыбулю. Пакінутую моркву нарэзаць кубікамі. Абсмажыць іх на працягу 8 хвілін у сатэйніку на слабым агні. Затым пакласці труса, уліць віно і даць яму выпарыцца на вялікім агні. Бланшаваць памідоры, ачысціць ад лупіны, выдаліць насенне і пасекчы. Дадаць іх да труса, пасаліць, накрыць вечкам і варыць 3 гадзіны на слабым агні.
Прыгатаваць соус: карамелізіраваць цукар у маленькім сатэйніку з невялікай колькасцю вады. Дадаць кедравыя арэшкі, разынкі, цукаты, шакалад, соль, перац і 2 ст. лыжкі воцату. Добра перамяшаць.
Выняць кавалкі труса з сатэйніка, працадзіць утварыўшыйся соус праз сіта, уліць яго зваротна ў сатэйнік і дадаць салодкі соус, памешваючы. Вярнуць труса зваротна ў сатэйнік і варыць на працягу некалькіх хвілін, затым зняць з агню і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.