Салат з яблыкаў і салеры з грэцкімі арэхамі і сырам

Sep 19, 2012 16:17


Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 2 яблыка,
• 80 г сыра пармезан,
• 8 грэцкіх арэхаў,
• 1 хвосцік салеры,
• 1 цытрына,
• 100 мл ёгурта,
• аліўкавы алей,
• соль.
Спосаб прыгатавання:
Вымыць салеру і тонка нарэзаць. Нарэзаць слайсерам сыр пармезан. Раскалоць грэцкія арэхі і выняць ядры. Вымыць яблыкі, разрэзаць іх на чвэртачкі, выдаліць асяродак. Затым нарэзаць на тонкія лустачкі і апырскаць цытрынавым сокам.
У місцы злучыць ёгурт і 1 ст. лыжку аліўкавага алею, пасаліць і перамяшаць да атрымання аднастайнага соусу. Раскласці лустачкі яблыкаў па парцыённых талерках, дадаць буйна сечаныя грэцкія арэхі і салеру. Упрыгожыць габлюшкамі сыра пармезан і падаваць з соусам.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





цытрыны, ёгурт, яблыкі, сыр, салера, арэхі

Previous post Next post
Up