Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 500 г бульбы,
• 200 г цукіні,
• 60 г цёртага сыра пармезан,
• 3 яйкі,
• 1 цыбуліна,
• 1 чырвоны салодкі перац,
• 1,5 шклянкі малака,
• соль,
• базілік для ўпрыгожвання.
Спосаб прыгатавання:
Вымыць бульбу, пакласці яе ў сатэйнік з халоднай вадой, давесці да кіпення, пасаліць, адрэгуляваць агонь і варыць на працягу 35 хвілін. Давесці да кіпення малако. Ачысціць бульбу, расцерці ў пюрэ, пакласці ў сатэйнік, паставіць на пліту і змяшаць з малаком. Выключыць агонь і даць астыць.
Разбіць яйкі і аддзяліць жаўткі ад бялкоў. Змяшаць яечныя жаўткі ў місцы з сырам і дадаць у бульбяное пюрэ. Узбіць у місцы яечныя бялкі да моцнай пены і злучыць з бульбяной сумессю, змешваючы зверху ўніз.
Ачысціць цукіні, салодкі перац і цыбулю і варыць у злёгку падсоленай вадзе на працягу 7-8 хвілін, 10-12 хвілін і 20 хвілін адпаведна. Затым нарэзаць цукіні і цыбулю на кавалачкі, перац - палоскамі. Дадаць гародніну ў бульбяную сумесь, затым выліць прыгатаваную сумесь у форму, засланую пергаментам. Паставіць у духоўку на вадзяную лазню на 30 хвілін. Перавярнуць флан на талерку і падаваць, упрыгожыўшы базілікам.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.