Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 170 г цукру,
• 150 г цытрынавага соку,
• 120 мл малака,
• 40 г сушоных абрыкосаў,
• 40 г фісташак,
• 40 г цытрусавых цукатаў,
• 2 ст. лыжкі мёда,
• 280 мл вяршкоў,
• 4 ст. лыжкі салодкага белага віна (мушката).
Спосаб прыгатавання:
Працадзіць сок цытрыны, дадаць цукар, перамяшаць, дадаць малако і пакінуць на 30 хвілін у прахалодным месцы. Дадаць вяршкі, затым выліць сумесь у марожаніцу і прыгатаваць марозіва.
Тым часам, пакласці абрыкосы ў кубак з цёплай вадой і замачыць на 20 хвілін, затым адціснуць і высушыць. Пакінуць некалькі абрыкос цэлымі, астатнія разрэзаць на кавалачкі.
Перамяшаць на слабым агні ў маленькім сатэйніку мёд і віно. Злучыць з абрыкосамі, цукатамі і фісташкамі. Варыць на працягу некалькіх хвілін, затым даць астыць трохі. Пакласці марозіва ў прамавугольную форму, перавярнуць на талерку, затым паліць фруктова-арэхавым соусам і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.