Хек з гароднінай і міндалем

Aug 26, 2012 16:17


ПАХОДЖАННЕ: Маршы
Віно: l’Offida Passerina ці Soave.
Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 4 хека па 250 г,
• 1 чырвоны салодкі перац,
• 1 жоўты салодкі перац,
• 1 баклажан,
• 1 чырвоная цыбуля,
• 1 цыбуля-парэй,
• 100 г вычышчанага міндаля,
• 1 шклянка сухога белага віна,
• аліўкавы алей,
• соль,
• перац.
Спосаб прыгатавання:
Ачысціць хек, выдаліўшы унутранасці, прамыць і высушыць папяровым ручніком.
Ачысціць, прамыць і нарэзаць на кавалачкі перцы і баклажан. Ачысціць і дробна нарэзаць цыбулю. Нарэзаць саломкай цыбулю-парэй. Пакласці гародніну ў рондаль, дадаць буйна здробнены міндаль і 4 ст. лыжкі аліўкавага алею, пасаліць і гатаваць у духоўцы, папярэдне разагрэтай да тэмпературы 200°C, на працягу 20 хвілін.
Выкласці рыбу ў форму для запякання, змазаную 2 ст. лыжкамі аліўкавага алею. Пасаліць, паперчыць і ўліць віно. Дадаць гародніну і гатаваць у духоўцы пры тэмпературы 190°C на працягу 25 хвілін. Акуратна памяшаць у сярэдзіне гатоўнасці рыбы. Выняць з духоўкі і адразу падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





баклажан, цыбуля-парэй, цыбуля, рыба, арэхі, віно, перац

Previous post Next post
Up