Салат з цукіні і фундука

Jul 06, 2011 21:54

Выхад: 4 порцыі

4 вялікіх зялёных цукіні,
4 вялікіх жоўтых цукіні,
некалькі зубчыкаў часнаку, здробненых,
некалькі галінак размарына,
аліўкавы алей для смажання,
75 г аліўкавага алею,
1 ст. лыжка чырвонага віннага воцату,
1/2 ч. лыжкі дыжонскай гарчыцы,
100 г абсмаленага фундука, без лупіны, здробненага,
1 ст. лыжка свежай мяты, сечанай,
2 маленькія цыбуліны фенхеля, нарэзаныя на тонкія лустачкі.

Вымыць цукіні, абрэзаць іх верх і ніз. З дапамогай мандаліны нарэзаць падоўжна як мага танчэй. У дробную патэльню на ўмераным агні уліць трохі аліўкавага алею, дадаць здробнены зубчык часнаку і галінку размарына. Смажыць цукіні невялікімі партыямі да гатовасці. Калі будуць гатовыя, пакласці ў міску і накрыць шчыльна харчовай плёнкай (гэта дазволіць ім парыцца і працягваць гатавацца). Працягваць смажыць цукіні, дадаўшы яшчэ адзін зубчык здробненага часнаку і галінку размарына ў патэльню кожны раз, пакуль усе цукіні не пасмажацца.
       Калі цукіні будуць гатовыя, выняць размарын і буйныя кавалачкі часнаку. Змяшаць 75 г аліўкавага алею з воцатам і гарчыцай. Паліць запраўкай цукіні. Дадаць фундук, мяту і фенхель і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



фенхель, зеляніна, салат, цукіні, арэхі

Previous post Next post
Up