Тарт з чарнасліву

Jul 05, 2011 17:21

 

Выхад:  8 порцый

Для  цеста:

330  г мукі,

дробка  солі,

100  г цукровай пудры,

200  г астуджанага сметанковага масла, сечанага,

2  яйкі.

Для  начыння:

175  г чарнасліву,

50 мл каньяку.

Для  крэму:

125  г сметанковага масла пакаёвай тэмпературы,

125  г цукру,

3  яйкі, ўзбітых,

125  г молатага міндаля,

1  ч. лыжка кукурузнай мукі.

Прыгатаваць  цеста. Прасеяць муку, соль і цукровую пудру ў міску. Дадаць сечанае сметанковае  масла і расцерці яго кончыкамі пальцаў да ўтварэння дробнай крошкі. Узбіць 2  яйкі, дадаць іх у міску і замясіць цеста. Загарнуць цеста ў харчовую плёнку і  паставіць у лядоўню не менш, чым на 1 ч.

Замачыць  чарнасліў ў каньяку на 30 хвілін. Папярэдне разагрэць духоўку да тэмпературы  190 градусаў С.

Раскатаць  цеста ў круглы пласт таўшчынёй 3 мм і выкласці ў раздымную круглую форму для  выпечкі дыяметрам 28 см. Акуратна абрэзаць края, насекчы відэльцам аснову тарта  і паставіць у лядоўню на 15 хвілін.

Прыгатаваць  міндальны крэм. Узбіць сметанковае масла і цукар да крэмаабразнага стану. Дадаць трохі ўзбітых яек за адзін раз, працягваючы ўзбіваць, а затым змяшаць з  молатым міндалем і кукурузнай мукой.

Размеркаваць  міндальны крэм па аснове тарта. Выкласці зверху замочаны чарнасліў і выпякаць у  духоўцы 30 хвілін да залацістага колеру. Астудзіць тарт, затым выняць з формы і  падаваць.

© Святлана Калтовіч, 2011 г.



каньяк, міндаль, выпечка, тарт, чарнасліў

Previous post Next post
Up