Востры вішнёвы соус

Jul 07, 2011 20:54

 Выхад: 1 1/2 шклянкі соусу

4 шклянкі паловак свежай вішні без костачак,
1/2 шклянкі памяранцавага соку,
1 ст. лыжка нарэзанага свежага чабора або 1/2 ч. лыжкі сушанага,
1/2 ч. лыжкі вэнджанай папрыкі,
1/4 ч. лыжкі солі.

Папярэдне разагрэць духоўку да тэмпературы 230 градусаў С.
     Змяшаць вішню, памяранцавы сок, чабор, папрыку і соль ў невялікай блясе (33 х 23 см). Запякаць, памешваючы 3-4 разы, пакуль вішня не пачне развальвацца і вадкасць не згусне, на працягу 35-45 хвілін.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



спецыі, сок, зеляніна, соўс, вішня

Previous post Next post
Up