Фетуччыне з крэветкамі і гарошкам

Sep 06, 2011 19:16

Выхад: 4 порцыі

фетуччыне,
1 ст. лыжка аліўкавага алея,
1/3 шклянкі маленькіх крэветак,
1/4 шклянкі сечаных памідораў,
1 ч. лыжка здробненага часнаку,
1/2 ч. лыжкі сушонага размарына, здробненага,
3 ст. лыжкі замарожанага гарошку, прамытага і асушанага,
цёрты сыр пармезан.

Прыгатаваць пасту паводле інструкцыі на пакаванні. Разагрэць аліўкавы алей у анціпрыгарнай патэльні. Дадаць крэветкі, памідоры, часнок і размарын; пассероваць 5 мінуць, перыядычна памешваючы. Дадаць гарошак; гатаваць, памешваючы, на працягу 2 хвілін. Перамяшаць сумесь з крэветак з прыгатаванай абсушанай пастай. Пасыпаць цёртым сырам пармезан.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



крэветкі, спецыі, памідоры, паста, сыр, стравы з пасты, фетуччыне

Previous post Next post
Up