Выйсце: 4 порцыі
1/3 шклянкі малінавага воцату,
3 ст. лыжкі аліўкавага алея,
2 ч. лыжкі цукру,
1/4 ч. лыжка буйна молатага перцу,
1 зубчык часныку, здробнены,
280 г філе ласося без скуры,
260 г шпінатнага ці простага фетуччыні,
1 шклянка нарэзанай трускаўкі,
1/4 шклянкі нарэзанага зялёнага лука.
У маленькай місцы ўзбіць разам малінавы воцат, аліўкавы алей, цукар, перац і часнок. Захаваць 1 ст. лыжку сумесі з аліўкавым алеем; адкласці ў бок.
Прамыць філе ласося; абсушыць. Пакласці філе ласося на змазаную алеем халодную рашотку бройлернай бляхі; падгарнуць уніз тонкія краі. Вышмараваць філе ласося адкладзенай сумессю з аліўкавага алея. Запякаць на адлегласці 10 см ад жароўні на працягу 4-6 хвілін да 1,3 см таўшчыні, пакуль ласось не пачне лёгка крышыцца відэльцам.
Тым часам, адварыць фетуччыне ў кіпячай падсоленай вадзе паводле інструкцыі на пакаванні; зліць ваду. Вярнуць пасту ў сатэйнік. Заліць пакінутай сумессю з аліўкавага алея па-над пастай; перамяшаць.
Раскрышыць прыгатаванага ласося. Дадаць ласося і трускаўку ў пасту; акуратна перамяшаць. Перакласці ў цёплую талерку. Пасыпаць зялёным лукам.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.