21/10/2015

Oct 21, 2015 12:15


Усё часцей задумваюся аб тым, што цяперашняе працоўнае месца ну зусім не тое, чаго патрабуе душа. Не, тут цікава, заробак разы ў два вышэй, чым на папярэдняй працы, але ўсё-роўна “что-то не так”.
І вось дайшоў да таго, што змагаючыся сёння з бязсонніцаю, падумаў, а ці трэба чапляцца зубамі за месца, каторае не такое ўжо і ідэальнае, як падалося пры працаўладкаванне? Можа звольніцца, дзеля пошукаў чагосьці іншага?
Але ж, халера! Грошы патрэбны заўсёды. І дармаедстваваць цяпер я проста не маю права, бо ад майго заробку залежыць яшчэ некалькі чалавек.
І зноў узнікае злосць на сябе самога, перадусім, за тое, што не магу перастаць вагацца і вырашыць нешта пэўнае. Ды і на наваколле, якое ставіць умовы, навязвае свае правілы…
Ладна, пагатоў зараз звальняцца не буду, калі не звольнюць. І зноў пачынаецца гадавы адлік часу, выдаткаванага на пошукі сябе і занятку, які будзе задавальняць з усіх бакоў.

UPD. Учора 40 дзён было. Не адпускае ні хрэна, пакуль. Не думаў я, што гэта настолькі цяжка. Знайшоў  запіс голаса бабулі на тэлефоне, цяпер шкадую, што некуды спяшаўся і не запісаў усю размову, а толькі некалікіх хвілін. Мудак, чортаў.

Дзяды, сям'я, успаміны, жыццё

Previous post Next post
Up