30.10.2015

Oct 30, 2015 16:59

Адна з кліентак у размовах па тэлефоне ўпарта называе мяне коцікам. Такая, маўляў: "Паша, коцік, а памяняй там кошты на кватэркі па нашым аб'ектам, калі ласка". А мяне смех разбірае кожны раз, як бачу яе нумар на экране мабільнага.  Кот-маркетолаг, бляха-муха! Ужо каторы тыдзень думаю, ці з'яўляецца гэта нагодай, каб падысці да дырэктара ды пра прэмію загаварыць?) Смятанай, ці там рыбкай хаця б... 

смешнае, Штодзённасць

Previous post
Up