Sep 16, 2015 19:00
6 дзён таму Свет перакуліўся. Дакладней пачалося ўсё 1,5 месяцы таму, але 11 верасня цемра дасягнула свайго апагею. Канчаткова ўпэўніўся, што смерць - самае варожае для чалавека. Якім бы гуманістам і праведнікам ты не быў, у выніку атрымаеш адно: пакуты агоніі і вакуум.
Веруючым людзям, напэўна, прасцей перажываць сыход родных. Куды ўжо мне, са сваім матэрыялістычным рылам...
Ёсць толькі адно, у што я веру. Памяць. Памяць, якая мусіць існаваць вечна, перадавацца праз пакаленні. Тое самае неба, якое чалавек носіць з сабой, паводле Караткевіча. І я абяцаю, што захаваю памяць пра цябе, мая любімая бабуля...
І два словы наўздагон: сябры, не чакайце. Кідайце ўсе справы і едзьце да сваіх старых. Няма нічога важней, чым паспець. Нават казаць нічога не трэба, проста едзьце і сядзіце побач з імі. Я вось не паспеў. Можа выратуюць сны. Пакуль іх няма і гэта цяжка.
памяць,
Дзяды,
сям'я,
людзі,
жыццё