Aug 18, 2015 13:39
Не можа быць так, каб раз! - і ўсё хораша. Гармонія, раўнавага бяруць сваё - сцервы клятыя. Толькі ўладкаваўся на новую працу, азірнуўся на мінулае і думаю: можа, нарэшце, белая паласа пачнецца? А хрэн там. Бабуля захварэла. Цяжка, пакутліва. Кожны тэлефонны званок з дому б'е па сэрцу і галаве. Чэрнь не адпускае, не хоча адпускаць. Смокча сілы, быццам летняя жамяра кроў. А хрэн там! Вытрымаем. Фаталістам быць, дык лепей адразу злегчы. Шэлег тады кошт мне і смецце за магілу.
сям'я,
жыццё