Праз тое, што заўтра сканчаецца тэрмін майго размеркавання і я аўтаматычна атрымліваю статус дармаеда, абвяшчаю аўкцыён, на продаж сябе ў якую-небудзь арганізацыю.=) Што я ўмею. За спінаю 6 гадоў філфака і 2 гады працы электронным бібліятэкарам-адміністратарам камп'ютэрнай залі, ксеракса і прынтара.=) Магу пісаць рэкламныя тэксты, ака капірайтынг і рэрайтынг. Ведаю азы SEO-аптымізацыі і прасоўвання сайтаў у сеціве. Нядаўна зацікавіўся такой з'явай, як рэпутацыйны маркетынг, ён жа PR і ён жа падвід SMM.) Акрамя гэтага ёсць невялічкі досвед працы журналістам.
Буду ўдзячны за дапамогу, можа каму і падвярнецца вакансія, на якой спатрэбяцца вышэйазначаныя веды.;-)