Зіма ўзялася за працу з усёй сур'ёзнасцю. Прынамсі, у нас, у Магілеве, столькі снега наваліла, што вока радуецца, а ногі трымцяць :) Але ж гэта сапраўдны цуд. Такая прыгажосць і файнасць навокал. Невялічкія, камкаватыя шматочкі белае радасці нетаропка ападаюць да долу, зіхцяць сотнямі фарбаў і агменьчыкаў, кружаць карагоды ў тваёй падсвядомасці.
(
Read more... )