Зіма

Dec 07, 2012 11:50

Зіма ўзялася за працу з усёй сур'ёзнасцю. Прынамсі, у нас, у Магілеве, столькі снега наваліла, што вока радуецца, а ногі трымцяць :) Але ж гэта сапраўдны цуд. Такая прыгажосць і файнасць навокал. Невялічкія, камкаватыя шматочкі белае радасці нетаропка ападаюць да долу, зіхцяць сотнямі фарбаў і агменьчыкаў, кружаць карагоды ў тваёй падсвядомасці. Некуды сыходзяць усе хваляванні і пакуты, хочацца проста ісці і атрымліваць асалоду ад гэтага свята зімовай экзістэнцыі. Шчыра кажучы, мне падабаецца такая зіма.

думкі, зіма, сьнег, файнасьць

Previous post Next post
Up