Горкі і дзьмухаўцы

Feb 01, 2010 20:09


Пачаўся новы месяц, новы тыдзень, а вакацыі працягваюцца.Праўда, ужо напэўна сканчваюцца.Учора быў шыкоўны вечар.З сябрамі ў дзесяць вечара пашлі катацца на горку.Метраў 50 вышыні, шмацьцё сьнегу і прасты пакецік пад задняе месца - неверагодныя пачуцьці, добры зарад адрэналіну і шматкі сьнегу ў твар і на ўсё цела...А потым самае цяжкае - забрацца наверх і зноўку ўніз! У агуле - файнасьць.
Чытаю Рэя Брэдберы "Віно з дзьмухаўцоў". Калісьці даўно я ўжо чытаў гэтую кніжыцу, аднак зараз вось захацелася перачытаць. Вельмі падабаецца, як піша Рэй. У яго прыўкрасныя цудоўныя метафары, такое адчуваньне, што ён усё ўспрымае сам і ў гэты ж момант піша, аднае не проста ўспрымае, а ўспрымае менавіта сэрцам.Ён піша сэрцам, а гэта далёка не кожнаму дадзена. 
Планаў яшчэ шмат.У суботу дзень сустрэч, вершык пра ліцэй ужо амаль гатовы...   

вакацыі, горкі, файнасьць

Previous post Next post
Up