Калі сканчваюцца казкі

Sep 18, 2010 22:01

 На жаль, такіх момантаў падсьвядома і несьвядома чакаеш заўсёды. Калі сканчваюцца казкі...
"...дело не в тебе. И даже не во мне. А, как ты правильно написал, в расстоянии и во времени". 
"...Ты совершенно удивительный человек и ты сможешь сделать любимую девушку счастливой. Я знаю, что у тебя все будет хорошо, только не сломайся, а оставайся собой. 
Я не хочу, чтобы ты терял на меня время. Не хочу, чтобы ты жил надеждами на какое-то счастье, вместо того чтобы быть счастливым здесь и сейчас, но с кем-то другим..." Шляхоў для адыходу не было. Шляху наперад не прадбачылася. Казка павінна скончыцца. Праўда, без аніякага хэпі-энд, бон фіналь. І трэба ж так, што менавіта ты гэта робіш менавіта ў такі час.

Маё блуканьне ў часе
Стала нядобрай звычкай,
Жыцьцё ў абрывачных фразах...

Калі сканчваецца казка, замаўкае сэрца. Неангажаванае, чыстае сэрца. Быць самім сабой зрэдку значыць быць побач з кімсьці. А тут яшчэ безліч фактараЎ, як то адлегласьць, як то час, як то адсутнасьць сэнсу. Ды толькі неангажаванае чыстае сэрца ня згодна, збольшага з апошнім. Бо ў чым сэнс, калі ня тым, каб казка працягвалася??? І хто зараз пачуе Цыцэрона, які калісьці казаў: "NIHIL DIFFICILE AMANTO PUTI". Нічога, нічога!!!!
З бездані пачуцьцяў і бясконцасьці ідэнтычнасьцяў і думак мне застаўся на сёньняшні вечар густ STRAWBERRY DREAM у кубачку гарбаты, "ла-ла-ла" ад Міці Фаміна, Сэт Коэн, Раян Этвуд і Марыса Купер, ды туман у галаве....

думкі, сэнс, Яна, канец, жыцьцё, каханьне

Previous post Next post
Up