Sep 20, 2010 07:40
Аказваецца, я павінны замежным крэдыторам 2447 даляраў. Усе мы жывем у доўг:).
Менск прачынаецца раніцай новага тыдня дымам заводаў, гулам машын і людзкою масаю, што сьпяшаецца да мейсца прызначэньня альбо да мейсца выкананьня сваёе сацыяльнае ролі. Тутэйшы геній уключыў аўтамат.
А ў пакоі сітуацыя патэнцыйнага канфлікту на этнічнай глебе. Беларусы vs Рускі. Учора гэта тычылася грузін і асецін, ну і канешне, расіян. Бульбаш vs Маскаль. Ды толькі я сваёмі бульбашамі ганаруся. Хоць і не маю 100 балаў па Ч.Г.Д ды 95 балаў па гісторыі. Веданьне гісторыі вымяраецца не баламі...
Ці здолеў бы я жыць у Еўропе? Мабыць, здолеў бы. No problem. Ды толькі нафіг мне гэта трэба. А вось Анічонак прагне. Толькі я, спадзяюся, ня хутка, бо я застануся без маральнай падтрымцы. Учора я яе не пазнаў. Не толькі спачатку.
Ломка. Суцэльная пякотка. Раніца. Прывітаньне,сонца!
Анічонак,
Беларусь,
пакой,
ролі,
ломка,
раніца