Заўчора Алесь Пушкін і Андрусь Мельнікаў, пад час аднаўленчых работ, знайшлі ў царкве абарончага тыпу ў Сынкавічах надпіс, якому больш за 400 год. Напісана па-стараславянску. Таксама чытаецца выраз Unia Rom. Бачны год - 1596.
У Гарадзеі невялічкі касцёл знаходзіцца побач-побач з чыгуначнай станцыяй. Калі ў касцёле грае музыка (а гучыць яна на ўвесь чыгуначны прастор), бласлаўляецца кожны цягнік.