Выступіў ў Міжнародным валанцёрскім лагеры з вершамі

Jun 17, 2013 11:42

У Міжнародным валанцёрскім летніку "Спадчына Радзівілаў", які праходзіць у Нясвіжскім палацы, адбыўся вечар украіна-беларускай
паэзіі. Вершы на ўкраінскай мове чытаў валанцёр з Львова Юрый Підлісецкі, а іх пераклад на беларускую мову - сябра СБП Аляксей Чубат.

На мінулых выходных хлопцы з’арганізавалі літаратурны вечар міжнароднай паэзіі. Юрый чытаў вершы паэтэсы Ярыны Мавкі (яна - сябар Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны), а Аляксей свае пераклады вершаў на нашу мову. Потым паэт Чубат прачытаў і свае вершы. Слухачы змаглі адчуць непаўторнасць і багацце кожнай усходнеславянскай мовы, убачыць розніцу і блізкасць беларускай і ўкраінскай
душы.



Previous post Next post
Up