Oct 25, 2011 01:37
Пасля доўгай творчай імпатэнцыі нечакана захацелася "ізліцца" на клавішы, а пасля ў ЖЖ. Як кажуць, Ворд і днявачка ўсё сцерпяць... Можа, назаўтра ўсё выдалю...
Эпіграф да рэзюмэ
Мае маладыя
Гадзіны, мінуты
Нарэшце рашыў я
Прадаць за валюту,
Раздаць на развес,
На разнос і паштучна,
Адправіць пад прэс,
Завярнуць у анучы.
Гадоў бесклапотных
Сыграныя ролі…
Шкада іх, гаротных,
Здаваць у няволю,
Здаваць у прыгон,
Забрыць у рэкруты,
Тае мой сон,
раніцай здуты
Досыць трызні,
Трэба на працу!
Гэй, размазня,
Жыва сабрацца!
Арбайт махт фрай,
Чалавекам - з гарылы,
Жывяць наш край
Вытворчыя сілы.
Людзям падмога…
Гэткі стан рэчаў
Мае ад Бога
Род чалавечы.
Марыў ты сам
Узняцца на ногі,
Ва ўніверсам
Ісці без трывогі,
Кветкі дзяўчыне
дарыць кожны вечар…
Дык не пракінеш
свой кон чалавечы.
Таюць у ночы
Хвіліны, гадзіны…
Так і не збочыць
З гэтай сцяжыны?
дэпрэсія,
дао,
выбар,
адзінота,
жах,
вершы,
экзыстэнцыя,
марнасць