Карава, але актуальна-2

Oct 25, 2011 01:41

А пасля - яшчэ ізлілося... Без прэтэнзій на Нобеля. Але ад душы.

Што, жыццё ўзяло за яйцы?
Думкі скачуць, быццам зайцы?
Што, гамон?
Што, адчуць на ўласнай скуры
Смак жыцця пры дыктатуры
Дапамог ОМОН?
Што, студэнтам быць дастала,
Бо ў кішэнях грош замала,
А ахвоты шмат?
Што, свабода альбо праца?
У прыгон зусім аддацца,
Страшна, брат?
Што, закрыла восень сонца
І дажджы пайшлі бясконца?
Не бядуй!
Залізаўшы ў норцы раны,
Руш да лесу ў партызаны -
Пакажы ўсім *уй!

партызаны, дао, адзінота, дарогі, вершы, экзыстэнцыя, свабода, восень

Previous post Next post
Up