Feb 01, 2011 16:20
Пырскі сліны
Падобны да мора.
Толькі рыбы
Тут не шукай.
Балерыны
Чужога хора
І праз шыбы
Не ўбачаць рай.
Сыпнем рэха
Халоднаю жменей
Львам, шакалам,
акулам дарог.
толькі грэх нам,
у доме ценяў,
з гэткім шалам
кахацца ўтрох...
Прэч шурпатыя локці!
Прэч сухія калені!
Рвем валасы дашчэнту,
Правім узняты нос.
Хопіць прамоклым мокнуць!
Ты пахавайся, Ленін,
Не для апладысментаў,
А так, асмяяўшы лёс....
сарказм,
старое,
Фройд,
выбар,
адзінота,
психадэл,
вершы,
экзыстэнцыя,
свабода,
марнасць