Паўстанец (газетная версія, "Літаратурная Беларусь")

Feb 27, 2011 18:43


- Ты дзе?.. Я еду дадому, ужо ў аўтобусе… Ды ты што, як шкельца!.. Так, купіў… Ну, добра…

З агідаю сунуў мабільнік у кішэню джынсаў, абцёр пот з залысінаў. Фу, нарэшце, дажыў, вечар пятніцы, прыеду, пад душ і на канапу, да тэлевізара.

- Не любіце мабільныя тэлефоны? - пачуў над вухам.

Гэта мой сусед, я яго і не разгледзеў. Не маю звычкі разглядваць людзей у транспарце. Няветліва, ды і нецікава. Хіба што хто на нагу наступіць. Я не чапаю цябе, ты не чапаеш мяне.

Але гэты суб’ект, здавалася, вельмі мной зацікавіўся. Вось яшчэ, не хапала. Крыху няголены твар, акуратны пінжак, чырвоныя стомленыя, нейкія неспакойныя вочы.

- А што, нельга?

-Ды не, можна. Яшчэ як можна! Нават трэба! - тып страпянуўся і схіліўся бліжэй. - І не проста не любіць, а ненавідзець! Пытанне стаіць так: мы ці яны!
Чытаць далей

творчасць, антыглабалізм, выбар, хвароба, адзінота, паўстанне, экзыстэнцыя, свабода, "Літаратурная Беларусь"

Previous post Next post
Up