Jan 03, 2011 16:28
Некрафілія.
Ты нараджаеш прозу.
Ты нараджаеш вершы.
Кажуць, пошлая поза?
Кажуць, што ты не першы?
Кажаш што ты не свежы,
Пахнеш чарвямі й гноем?
Што ж, перасоўцы межаў
Скончыцца трэба запоем.
Годзе давіцца прозай
Ды захлынацца сказам!
Лепей зганяй за дозай
Ды надышыся газам.
Выжмі апошнія сілы,
Выжмі да самага донца!
Хай чытачы-некрафілы
Трахнуць падохлае сонца.
лузер,
дэпрэсія,
алкаголь,
творчасць,
хвароба,
психадэл,
некрафілія,
паўстанне,
вершы,
экзыстэнцыя,
дзікасць