No war, make QR!

Jun 04, 2013 11:45

Усё часцей наведвае думка, што калі раптам заўтра заявіцца Антыхрыст, ён будзе ставіць свае пячаткі ў выглядзе QR-кодаў. Пра гэту халеру я дазнаўся літаральна пазамінулай зімою (так, я слоўпок!) а цяпер сам займаюся кюаркадызацыяй роднага горада (Перафразіраваўшы старадаўні бальшавіцкі мем, “Працвітаюшчая Беларусь - гэта жэстачайшая вертыкаль плюс QR-кадзізацыя ўсёй краіны”). Гэта ў сталіцы шмалікія рабыя квадрацікі вядуць уладальнікаў смартфонаў на сайты крамаў ды кавярняў, а ў Нясвіжы яны закліканы служыць духоўнаму і інтэлектуальнаму ўзбагачэнню носьбітаў прасунутых дэвайсаў. Нясвіжскія QR-коды - гэта бясплатны аўдыёгід па гораду. Як нішчаброд са старадаўнім самсунгам я выказваў пратэст супраць дыскрымінацыі мне падобных непрасунутых, але прагрэс не спыніць, і QR-коды працягваюць сваё трыумфальнае шэсце па Нясвіжу. Цяпер мы працуем над другою чаргой аўдыягідаў па горадзе і патроху бярэмся за паркі. Справа ўсё ж новая, таму вырашыў падглядзець, як жа робяць людзі, каб якую ідэю прытырыць творча адаптаваць для нашых умоваў.

І тут Астапа Гугл панесла…





У нас любяць пахаяць тутэйшае, а “вось у Амерыцы…”. Між іншым, суровыя каўбоі з невялікага гарадка Манор, штат Тэхас (слаўнага хіба толькі тым, што засвяціўся ў фільме “Что гложет Гилберта Грейпа?” з Джоні Дэпам і ДыКапрыё) вырашылі пытанне ў лепшых эстэтычных традыцыях нораваў даўняга францьера. Выкшталцонасці дызайну - для слабакоў!







Я парадаваўся за сонечны Рыа-дэ-Жанэйра дзе ўсе ходзяць у белых штанах і QR-коды ўбудоўваюць проста ў брукаванку ходнікаў. Канешне, з-пад снегу іх выкопваць ды ад асення-вясенняй гразі адмываць не даводзіцца (зайздрасць!). Ды і скрасці ці зламаць без лома амаль немагчыма.



Інавацыі дабіраюцца да самых аддаленых куткоў свету. Вось і QR-мода дабралася нават у тыя мясціны, дзе склаў сваю галаву небарака Фернан Магелан - на Філіпіны. Дабралася - і пусціла буйныя парасткі, як джунгі ў сезон дажджоў.







Але ўсіх пераплюнуў невялічкі валійскі гарадок Монмут, які вырашыў не разменьвацца на дробязі і забабахаў з 1000 QR-кодаў разнага памеру,якія начапілі практычна ўсюды, куды можна: ад пабаў і пякарняў да флоры і фаўны. Спасылкі вядуць на адпаведныя старонкі Вікіпедыі, таму тамтэйшыя жыхары з гонарам кажуць, што жывуць у першым "вікіпедыйным горадзе".



Новыя тэхналогіі не толькі абыйшлі ўсю зямную кулю, але нават падыйшлі да парога замагільнага свету. Прасунутыя рытуальныя кампаніі прапануюць надмагільныя помнікі з QR-кодамі, якія вядуць на персанальны мемарыяльны сайт памерлага, дзе заходзяцца фатаздымкі, відэа, гісторыі з жыцця…





Хачу такі сабе! А каб не марнаваць грошы на сайт - хай будзе спасылка на мой ЖЧ. Ну, a як заслужу - на старонку Вікіпедыі))
І на развітанне - нашы нясвіжскія нанатэхналогіі:


Нясвіж, хз, даследзіны, творчасць, гэты свет, шозанах?, ня!, нанатэхнікум

Previous post Next post
Up