Wild love

Aug 10, 2013 00:38


Ціха украінская нясвіжская ноч. Праз адкрытыя форткі начны скразнячок калыхае фіранкі... Раптам - у ванным пакоі нібыта надрываецца птушанё. Падкрадваюся - што за гук? няўжо якая птушачка заблукала ў вентыляцыі і будзе там усю ноч канаць ад жаху, а мы - ад надрыўнага піску?

Але не, гук з-пад ваннай. Птушак там дакладна нябачна. Прымяніўшы паляўнічы спрыт продкаў-краманьёнцаў, раптам пабачыў, што гэты канцэрт, ад якога аж звініць увушшу, зладзіў...

Чароўны трусік!

Цвыркун! (ці гэта конік? я неяк лепш разбіраюся ў вядзьмарках і Радзівілах, чым у казурках). Схаваўся і выводзіць рулады. Пайшоў на кухню глытнуць кваску і падумаць, што рабіць з гэтым гастралёрам. Апракідваю кубак у глотку, уздымаючы вочы - і бачу пад столлю яшчэ аднаго коніка - дакладней цэлую кабыліцу: зялёную паненку з даўгім яйцакладам і яўным намерам паўзці ў бок лазенкі. Планы па дэпартацыі спевака адразу змяніліся мужской салідарнасцю: "Давай, бро, не падкачай! High five!" І бро заліваецца: звонка, як Вітас, і адчайна, быццам гэта яго першы і апошні шанец сустрэць адзінае каханне...

А заўтра ранкам:


бугагашанька!, каханне, ня!, Фройд, я - ванілька, Яраш, адзінота

Previous post Next post
Up