Красавік пачаўся з зімы

Apr 30, 2013 15:53

Вядзьмарка-зіма, нібы злая свякроў,
Шкілет захінуўшы сумётамі,
То сыкне сцюдзёнаю злосцю вятроў,
То  хлюпае гніллю-слотаю.

Прапхнулася неяк без праў і чаргі,
Заткнуўшы вясну-дзяўчушку.
Мярцвее зямля пад клюкою каргі,
І мруць пералётныя птушкі.

І людзі дзівіліся: вось навіна!
Зусім каляндар вар’яцее!
А дзесь замярзала сіротка-вясна
Пад д’ябальскі рогат завеі.

Наша Ніва, дарогі, творчасць, вершы, марнасць, зіма

Previous post Next post
Up