Менская р.-к. катэдра: эвалюцыя інтэр'ераў у перш. пал. ХХ ст.

Mar 26, 2010 00:13



Прэзьбітэрыюм менскай катэдры, здымак паміж восеньню 1941 і летам 1944 г.Прэзьбітэрыюм менскай катэдры, пачатак ХХ ст.
(Здымак з: Кулагін А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі. Энц. дав-к. Мн 2000.)
Менскі (арцы)катэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, будынак перш. пал. XVIII ст., заснаваны як касьцёл кляштару езуітаў, з 1773 парафіяльны, з 1798 катэдральны. Пашкоджаны пажарам 1797 г., ізноў адкрыты для набажэнства ў 1800 г. Першапачатковае аздабленьне інтэр'еру выканана ў 1737-45 гг., фрэскі на скляпеньнях дададзены ў 1798-1800. У галоўным алтары зьмяшаў абраз Найсьв. Панны Марыі, ахвяраваны па сканчэньні будаўніцтва ваяводам Бжастоўскім. Значные зьмены ў інтэр'еры адбыліся ў 1850-х; падлягаў грунтоўнай рэстаўрацыі ў 1853 г. (зьняты амбоны, пастаўлены 2 дадатковыя алтары, на 3-м слупе ўсталявана катэдра). Зачынены ў 1934 годзе (паводле: Кулагін А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі. Энц. дав-к. Мн 2000). Дзейнасьць касьцёла была адноўлена ў 1941-1944. Як сьведчыць левы фатаздымак, інтэр'ер касьцёла, сфармаваны ў XVIII - пач. XX ст. у стылях барока і клясыцызма (на правым фатаздымку), быў дашчэнту зплюндраваны і спустошаны савецкімі ўладамі БССР ужо паміж 1934 і 1941 г. (NB як бачна, уключна са зьнішчэньнем капітэляў пілястраў і зьдзіраньнем мармуровых панэляў са сьценаў; пакінута падножжа скрайняй правай фігуры на здымку пач. ХХ ст.), набажэнствы ў 1941-44 гг. адбываліся ў імправізаванай абстаноўцы.

XXст., клясыцызм, барока, скульптура/статуі, Менск / Мінск, места, публічнае, культавае, XIXст., касьцёл, XVIIIст.

Previous post Next post
Up