Leave a comment

Comments 6

nicolaev March 26 2010, 05:35:55 UTC
adpijaru VKontakte :)

Reply


miram March 26 2010, 09:27:12 UTC
Дзякуй, вельмі цікава. А ці няма здымку, дзе быў бы відзён надпіс над апсідаю?

Reply

suziralnik March 26 2010, 17:40:21 UTC
Не, пакуль няма. Але здымкаў да 1919 г. павінна было рабіцца даволі многа, у т.л. зробленых немцамі ў 1918, якія любілі ўсё фатаграфаваць для імправізаваных Feldpost паштовак, таму думаю, што знойдуцца.

Reply

miram March 26 2010, 20:01:47 UTC
Дзякуй, спадзяюся некалі пабачыць :)

Не канечне да 1919. Гэты надпіс, здаецца, заставаўся яшчэ ў Доме фізкультуры і быў там, калі касьцёл аддалі вернікам (пачатак 90-х?). Цяпер іншы.

Reply


suziralnik March 26 2010, 17:34:04 UTC
Цікава было-бы даведацца таксама, на што яны скарысталі нарабаваны ў касьцёле мармур. Я падазраю, што ён выкарыстаны ў абліцоўцы "манумэнтальных" будынкаў, што будаваліся ў той час, нп. Опэрны тэатр, Палац Піянэраў.

Бо вядома, што нп. граніт помнікаў са зьнішчаных могілак (як Старажоўка, Залатая Горка) выкарыстоўваўся на бардзюры, так, што яшчэ ў пачатку 90-х на вул. Карла-Маркса на блёку бардзюра ля Камісіёнкі (хто памятае, крама праз дарогу ад Брытанскай амбасады) можна было прачытаць штосьці пра "...покотится тело рабы Божіей Ольги...". Чорны граніт з габрэйскіх могілак, паводе сьведчангьняў, выкарыстоўваўся на абліцоўку Дома Афіцэраў (был. Чырвонай Арміі), а пабітыя нескарыстаныя блокі гэтага матэрыялу з габрэйскімі надпісамі валяліся зьлева за Домам Афіцэраў яшчэ прынамсі ў 1992 г. Аналягічна, трэба меркаваць, што й касьцельны мармур і дагэтуль... цешыць вока... у якімсьці такім будынку. Усе такія будынкі, акрамя 4-й школы, перажылі ІІ вайну без татальных нутраных пашкоджаньняў.

Reply


bacian March 27 2010, 17:34:39 UTC
1941

... )

Reply


Leave a comment

Up