Заля ў школе: былы кляштар XVIII ст. ў Наваградку. 1930-я.

Mar 14, 2010 22:49



"Навагрудак. Заля былога дамініканскага кляштара ў школе" [1930-я гг.].
(Ліхадзедаў У.А. Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX - пачатку XX ст. Мн. 2008. Стар. 31)

NB: Ідэнтыфікацыя паказанай тут залі (настаўніцкі пакой?) з будынкам можа быць няпэўная. Пры пераглядзе матэрыялаў на стан 1930-31 г. вызначыць у Наваградку якісь такі па-дамініканскі будынак, у якім мясьцілася-бы школа, не ўдаецца. Паводле кніжкі Inż. J. Żmigorskiego, Nowogródek i okolice, Wilno 1931, старога будынку кляштара дамініканаў, і школы пры ім (дзе навучаўся Адам Міцкевіч), даўно не існавала: „Obecnie nie pozostało śladów gmachu”. Быў у Наваградку таксама кляштар дамініканак, аб якім аднак напісана: „Po gruntownie przeprowadzonym remoncie mieścił się tam Urząd Wojewódzki. Obecnie ma się mieścić Okręgowy Urząd Ziemski po przeniesieniu go z Grodna”; выглядае, што ў сапраўднасьці там замест Okręgowego Urzędu Ziemskiego ўрэшце зьмясьцілі тую школу. Быў у Наваградку яшчэ кляштар францішканаў, аб будынку якога паведамляецца: „klasztor - bardzo opuszczony, obecnie odrestaurowany, na mieszkania dla urzędników w jednej części, w drugiej - mieści duchownego prawosławnego i służbę cerkiewną”. - Іншым імаверным варыянтам мог быць будынак б. езуіцкага калегіюма, аб якім вядома, што ў ім менавіта школы мясьціліся: „Obecnie w gmachu tym jest gimnazjum im. Adama Mickiewicza, szkoła powszechna im. Piramowicza i Magistrat”. Усе гэтыя будынкі паходзілі з XVIII ст.

Наваградак, адукацыйная установа, XVIIIст., XXст., цывільнае, паліцы, крэсла, шафы, бюро/канторка, лямпы электрычныя, скляпеньні, места, службовае, заля, культавае, кляштар

Previous post Next post
Up