„Інтэр'ер салёну ў Багданаве” - Ф. Рушчыц
(З:
Dwór w Bohdanowie)
(Над канапай партрэт гэн. Рушчыца з часоў паўстаньня Касьцюшкі).
NB: падабенства паказаных вышэй канапы і крэсла ў сядзібе ды канапы і пэўных крэслаў
у кватэры Рушчыцаў у Менску на малюнку 1886 г.Маёнтак у Багданаве (цяпер Валожынскі р-н) належыў з 1836 г. сям'і Рушчыцаў. Тут нарадзіўся і памёр славуты мастак Фэрдынанд Рушчыц (10 снежня 1870 - 29 кастрычніка 1936), прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту ім. Стэфана Баторага, старшыня камітэту па ахове помнікаў гісторыі ў 1930-х.
Сядзібны будынак быў збудаваны зь лістоўніцы ў канцы XVII - пач. XVIII ст., грунтоўна рэмантаваўся ў 1912 г. У XVIII ст. быў дададзены побач мураваны будынак, называны „Мур”, грунтоўна перабудаваны ў XIX ст., у пач. XX. ст. прыстасаваны для габінэту, майстэрні і бібліятэкі Ф. Рушчыца. Памяшканьні сядзібнага дому ўтваралі амфіляду салёнаў і пакояў; печы ў інтэр'еры былі імаверна XVIII ст., мэблі ў абсталяваньні салёнаў і некаторых пакояў паходзілі зь перш. пал. XIX ст., як нп. „некалькі камодаў, столік для рукадзельля, камплект крэслаў і фатэляў у стылях простых формаў, клясыцыстычных ці ў стылю „Бідэрмайэр”, напрыканцы два ложкі з чачоткі [=бяроза карэльская], якія напэўна паходзілі зь якогась віленскага варштату...”.; быў таксама збор патрэтаў продкаў і сваякоў, іншыя творы мастацтва, аснову бібліятэкі складалі каля 5000 тамоў XVI - пач. XIX ст.. У 1939-1940 г. усё са зьмесьціва будынкаў, што падалося каштоўным, было вывезена адпаведнымі савецкімі ворганамі „ва ўсходнім кірунку”, будынкі згарэлі падчас баявых дзеяньняў у ліпені 1944 г.
=> Гл.:
Гісторыя, інтэр'еры пакояў, вонкавы выгляд і апісаньне маёнтку Рушчыцаў у Багданаве з Roman Aftanazy, Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej ды на фатаздымках і на малюнках Ф. Рушчыца, 1901-1939 г., зьмешчанана www.radzima.org: лёсы маёнтку, інтэр'еры сядзібнага дому і будынка „Мур”, апісаньне дэкору і склад інтэр'ераў галоўных памяшканьняў, бібліятэкі і архіву, гастрадарчых пабудоваў і парку.